Пра нас

Культурны клуб «Беларускае аб’яднанне ў Швейцарыі»

Мы

  • захоўваем беларускую мову, традыцыі і культуру
  • падтрымліваем беларусаў у працэсе іх адаптацыі і інтэграцыі
  • развіваем дыялог культур і грамадскія адносіны паміж Швейцарыей і беларускай дыяспарай
Што мы робім?
 

  • канцэрты беларускіх выканаўцаў
  • традыцыйныя народныя святы
  • тэматычныя выставы ды імпрэзы
  • сустрэчы з цікавымі дзеячамі і майстрамі
  • гуманітарныя праекты
  • ушанаванне памяці продкаў
  • лінгвістычныя размовы і гульні
  • нефармальныя сустрэчы і вандроўкі

Як мы падтрымліваем суайчыннікаў?

  • даем кансультацыі па інтэграцыйных пытаннях
  • распаўсюджваем інфармацыю пра беларуска-швейцарскія імпрэзы
  • робім абмен беларускімі кнігамі, сувенірамі з Радзімы
  • падтрымліваем згуртаванне суайчыннікаў у сацсетках

Станавіцеся сябрам нашай арганізацыі, каб:

  • карыстацца прыярытэтнымі білетамі і зніжкамі пры наведванні нашых мерапрыемстваў
  • сяброўскімі ўнёскамі рабіць магчымай нашую з вамі дзейнасць
  • сваім голасам уплываць на стратэгічныя рашэнні дыяспары
  • рэгулярна атрымліваць інфармацыю пра беларускія імпрэзы ў Швейцарыі
  • спрыяць захаванню беларускасці ў Швейцарыі

Хочаце ладзіць мерапрыемствы з намі? Далучайцеся да нас!

 

 

Facebook
Facebook
Instagram