Дзень беларускага пісьменства

Дзень беларускага пісьменства

21 верасня 2019 г. у Берне з нагоды Дня беларускага пісьменства, традыцыйна адзначаемага на Беларусі ў верасні, адбыўся творчы вечар знакамітага беларускага пісьменніка і гісторыка Уладзіміра Арлова.
Падчас сустрэчы адбылося знаёмства з творчасцю майстра беларускай гістарычнай прозы. Уладзімір Арлоў падзяліўся гісторыяй свайго жыцця і творчымі планамі, зачытаў урыўкі з сваіх паэтычных і празаічных твораў.
Сярод удзельнікаў мерапрыемства была праведзена віктарына на валоданне творчасцю пісьменніка.
Акрамя таго згодна з традыцыяй святкавання Дня беларускага пісьменства сустрэча з пісьменнікам завершылася напісаннем дыктанта па ўрыўку з аднаго з твораў Уладзіміра Арлова.

BelSwiss

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

Facebook
Facebook
Instagram