Святкаванне Дня памяці продкаў

Беларусы Швейцарыі адсвяткавалі дзень памяці продкаў- Дзяды. Ў праграме вечара была прамова пра гісторыю святкавання дзядоў ў Беларусі, адрозненне дзядоў ад Хэлоўіна, абрад заклікання продкаў на сумесную вячэру, размова і канцэрт з беларускім мастаком Андрусём Такіндангам. Дзеці пагулялі ў розныя тэматычныя гульні і пачаставаліся нацыянальнымі стравамі і напоямі.
Госці святкавання былі не толькі беларусы, але і швейцарцы, украінцы, рускія, латышы, чадцы, і немцы. Вельмі ўдзячныя ўсім зацікаўленым беларускімі традыцыямі. Дзякуй вялікі за цудоўны вечар!