Масленка 2022

Масленка 2022

6 сакавіка 2022 года ў горадзе Oberrieden на Цурыхскам возеры Беларускае Аб’яднанне ў Швейцарыі запрасіла суайчыннікаў, а таксама ўсіх ахвочых, правесці разам самыя жыццярадасныя і аптымістычныя народныя святы – “Гуканне вясны” і “Масленіцу”.
“Гуканне вясны” – паганскае свята, якое святкавалі ў дахрысціянскія часы на пачатку года, з першых сакавіцкіх дзён. Прырода напаўнялася жыццёва неабходнай энергіяй сонца, сілай зямлі. Пах квітнеючых садоў і палёў успрымаўся чалавекам як знак прабуджэння, знак новага жыцця. У рытуалах і звычаях таго часу вясну клікалі да сябе, вадзілі карагоды, спявалі песні, пяклі бліны, частавалі адзін аднаго напоямі.

Мы арганізавалі цёплае і ўтульнае памяшканне з маляўнічым відам на возера. Мы разам спявалі песні-вяснянкі, танчылі, запускалі жаўрукоў і пяклі смачныя бліны.

BelSwiss

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

Facebook
Facebook
Instagram