«NaviBand» падарожнічае па Еўропе і 27 сакавіка 2022 года сыграў канцэрт у швейцарскім горадзе Дзіцікон. Швейцарскі дэбют на беларускай, украінскай, рускай мовах арганізавала Беларускае аб’яднанне ў Швейцарыі. У Еўропе музыканты і спевакі з беларускага гурта «NaviBand» праславіліся яшчэ пяць гадоў таму, калі прадстаўлялі сваю краіну і культуру ў фінале Еўрабачання-2017.