Беларускае аб’яднанне ў Швейцарыі правяло дабрачынны пленэр “Пірацкая вечарынка” з нашым добрым сябрам беларуска-швейцарскім мастаком-ілюстратарам, журналістам, філантропам і галоўным піратам, Андрэем Федарчанкам. 22.05.2022 ў маляўнічым месцы Rote Fabrik на Цюрыхскім возеры, любімым месцы баўлення вольнага часу цюрыхцаў, сустрэліся сем’і ўкраінцаў, беларусаў і швейцарцаў.