Беларускае аб’яднанне ў Швейцарыі адзначыла традыцыйнае Купальскае свята у суботу 02.07 на беразе маляўнічага Türlersee.
У гэтым годзе мы адзначалі дзесяцігоддзе Аб’яднання і запрасілі ўсіх адсвяткаваць разам з намі!
Нашым спецыяльным музычным госцем быў этна-гурт KRIWI. У нашай праграмме былі вакальная медытацыя, традыцыйныя спевы, танцы, карагоды, дзіцячыя забавы, конкурсы і канешне, традыцыйныя скокі праз вогнішча!